BE RU EN

ЗША рыхтуюць санкцыі супраць расейскіх банкаў

  • 6.03.2014, 8:25

Адміністрацыя Барака Абамы разглядае ўвядзенне банкаўскіх санкцый «у іранскім стылі».

Яны могуць быць уведзеныя ў дачыненні да асобных расейскіх фінансавых інстытутаў у выпадку, калі Масква адправіць войскі на Усходнюю Украіну, піша Financial Times (пераклад - Inopressa.ru).

«Такія санкцыі ўваходзяць у серыю мер, якія абмяркоўваюцца адміністрацыяй з Кангрэсам апошнія дні ў спробе знайсці спосаб дыпламатычнай і эканамічнай ізаляцыі Масквы», - адзначаюць аўтары артыкула Джэф Даер і Крысціян Олівер, спасылаючыся на памочнікаў кангрэсменаў і чыноўнікаў.

Банкаўскія санкцыі трымаюць у запасе на выпадак эскалацыі крызісу на Украіне. Дзве крыніцы, дасведчаныяаб ходзе перамоваў, паведамілі, што ідэя карыстаецца некаторай падтрымкай як у адміністрацыі, так і ў Кангрэсе, але пры гэтым чыноўнікі прызнаюць, што гэта будзе вялікі крок, які акажа істотны ўплыў на Еўропу.

Сенатар Хары Рэйд сказаў у панядзелак, што банкаўскія санкцыі могуць пасеяць хаос у расейскай эканоміцы, але Вашынгтон павінен дзейнічаць разам з Еўропай: «Самае важнае для ЗША - гэта пераканацца, што мы дзейнічаем разам з еўрапейцамі. Іх інтарэсы першаступенныя, калі мы будзем уводзіць якія-небудзь санкцыі. Мы павінны аб'яднаць свае намаганні з імі».

Апошнія навіны