BE RU EN

Суд пастанавіў заарыштаваць марыянетак Пуціна ў Крыме

  • 5.03.2014, 21:35

Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева вынес пастанову аб затрыманні Сяргея Аксёнава і Уладзіміра Канстанцінава.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Паводле паведамлення, 5 сакавіка суд задаволіў хадайніцтва органаў папярэдняга следства аб затрыманні Сяргея Аксёнава і Уладзіміра Канстанцінава.

Названых асоб аператыўнікі Службы бяспекі Украіны павінны даставіць у суд для абрання ім меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Як вядома, ГПУ ажыццяўляе працэсуальнае кіраўніцтва ў крымінальнай справе, распачатай Галоўнай следчай управай СБУ супраць названых асоб за дзеянні, накіраваныя на гвалтоўную змену або скіданне канстытуцыйнага ладу альбо на захоп дзяржаўнай улады.

Апошнія навіны