BE RU EN

Прарасейскія штурмавікі захапілі адміністрацыю ў Данецку

  • 5.03.2014, 21:27

Мітынгоўцы прарваліся скрозь кардон байцоў унутраных войскаў і міліцыі.

Будынак Данецкай аблдзяржадміністрацыі захоплены прарасейскімі ўдзельнікамі акцыі пратэсту. Сабраныя прарвалі кардоны байцоў унутраных войскаў МУС Украіны, пасля выламалі ўваходныя дзверы ў адміністрацыйны будынак.

У гэты момант байцы УВ МУС Украіны адступілі ад будынка, а з кабінета кіраўніка абласной дзяржаўнай адміністрацыі на 11 паверсе нехта размахвае сцягам Расеі.

Фотa: twitter.com

У той жа час на мірным Данецкім Еўрамайдане сабралася не менш за 10 тысяч чалавек.

Нагадаем, 3 сакавіка паўтары тысячы прарасейскіх мітынгоўцаў ўварваліся ў будынак Данецкай АДА з патрабаваннем навядзення канстытуцыйнага парадку ва Украіне і правядзення рэферэндуму.

Апошнія навіны