BE RU EN

Карл Більт: Сітуацыя ў Крыме не паўплывае на Пагадненне аб асацыяцыі

  • 5.03.2014, 21:25

Пагадненне паміж Кіевам і Брусэлем можа быць падпісанае бліжэйшым часам.

Сітуацыя ў Крыме не паўплывае на падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Звязам, заявіў міністр замежных спраў Швэцыі Карл Більт 5 сакавіка ў Кіеве, піша «Корреспондент».

Ён згадаў Малдову і Грузію, у якіх ёсць тэрытарыяльныя канфлікты, аднак гэта не перашкаджае ім весці перамовы аб падпісанні Пагаднення.

Раней паведамлялася, што 6 сакавіка стане вядома, калі пагадненне будзе падпісанае.

Апошнія навіны