BE RU EN

Невядомыя захапілі спецпасланца ААН у Крыме

  • 5.03.2014, 20:12

У Сімферопалі невядомыя захапілі спецпасланца генеральнага сакратара ААН Робэрта Серы.

Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабійніс, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Серы толькі што паведаміў, што ягоны аўтамабіль у Сімферопалі заблакавалі невядомыя ўзброеныя людзі ва ўніформе і паведамілі, што ў іх каманда адвезці яго ў аэрапорт, - паведаміў дыпламат. - Ён адмовіўся ехаць, і цяпер яго захапілі і ўтрымліваюць невядомыя фактычна ў закладніках».

Раней стала вядома, што прадстаўнікі «самаабароны Крыму» заблакавалі пасланца АБСЕ Дуню Міятавіч ў адным з гатэляў Сімферопаля.

Апошнія навіны