BE RU EN

Штурм будынка абласной адміністрацыі ў Данецку

  • 5.03.2014, 18:02

Удзельнікі прарасейскага мітынгу пад сценамі Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі пачалі штурмаваць адміністрацыйны будынак.

Як паведамляе карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс-Украіна», у гэты час амаль 2 тысячы чалавек штурмуюць Данецкую АДА. У многіх у руках сцягі Расеі і Савецкага Саюза.

Мітынгоўцы прарваліся скрозь кардон байцоў унутраных войскаў і міліцыі. У гэты час спрабуюць выламаць уваходныя дзверы ў АДА.

Апошнія навіны