BE RU EN

ЕБРР вылучыць Украіне не менш €5 мільярдаў

  • 5.03.2014, 17:59

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) гатовы падтрымаць эканоміку Украіны інвестыцыямі не менш 5 млрд еўра на перыяд да 2020 года.

Пра гэта паведамляе прэс-служба банка, піша РБК-Украина.

Дадзенае інвеставанне з'яўляецца часткай узгодненай міжнароднай фінансавай праграмы дапамогі для падтрымкі структурных і макраэканамічных рэформаў у краіне. Паведамляецца, што сума інвестыцый можа быць і больш за 5 млрд еўра, калі эканамічныя абставіны дазволяць.

Адзначаецца, што ЕБРР на працягу апошняга года працаваў над антыкарупцыйнай ініцыятывай Украіны і спадзяецца на дасягненне прагрэсу ў гэтым пытанні з новымі ўладамі. ЕБРР лічыць, што для атрымання даверу інвестараў Украіне важна ўзгадніць праграмы макраэканамічнай стабілізацыі з Міжнародным валютным фондам і вырашыць праблему карупцыі ў краіне.

Апошнія навіны