BE RU EN

Жыхар Луганска назваў Януковіча монстрам і спаліў сябе

  • 5.03.2014, 17:42

62-гадовы мужчына спаліў сябе жыўцом, абвінаваціўшы Януковіча ў эканамічным становішчы пенсіянераў.

Пра гэта паведамілі ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю ГУМВД Украіны ў Луганскай вобласці, перадае мясцовае выданне «Остров».

4 сакавіка ў 12:30 у Луганску на прысядзібным участку прыватнага дома знойдзены труп 62-гадовага пенсіянера, які скончыў жыццё самагубствам: абліў сябе бензінам і падпаліў.

Пенсіянер пакінуў перадсмяротную запіску. «Дзякуючы Януковічу, монстру будаўніцтва сваіх асабнякоў і яго дармаедам украінскі народ, у першую чаргу пенсіянеры, кладуць зубы на паліцу. Так як зарплаты і пенсіі не хапае на камунальныя паслугі», - напісана ў ёй.

Апошнія навіны