BE RU EN

Жыхары Крыма апладзіруюць капітану заблакаванага расейцамі «Цярнопаля» (Відэа)

  • 5.03.2014, 17:36

Капітан карвета «Цярнопаль» заявіў, што будзе абараняць судна, не ўжываючы зброю.

Гэтыя словы былі сустрэтыя людзьмі, якія сабраліся на беразе, апладысментамі і словамі падзякі, піша Лiга.НЕТ.

Карабель, які знаходзіцца ў Севастопальскай бухце, цалкам адрэзалі ад сушы ўзброеныя людзі ў ваеннай форме без апазнавальных знакаў. Сёння подступы да прычала перакрытыя. Акрамя таго, выхад з бухты блакуюць караблі Чарнаморскага флоту Расеі.

Намеснік камандзіра брыгады, у якую ўваходзіць «Цярнопаль», капітан 2-га рангу Аляксандр Ганчароў заявіў, што пры спробе захопу карабля маракі паспрабуюць да апошняга абараняцца падручнымі сродкамі, не ўжываючы стралковай зброі.

Апошнія навіны