BE RU EN

ЕЗ замарозіць актывы 18 украінскіх чыноўнікаў

  • 5.03.2014, 17:29

Рада ЕЗ зацвердзіла меры аб замарожванні ў банках звяза і кампенсацыі незаконна прысвоеных украінскіх дзяржаўных сродкаў.

Рада ЕЗ прыняла ў сераду ў выніку пісьмовай працэдуры рашэнне аб замарожванні і кампенсацыі неналежным чынам прысвоеных украінскіх дзяржаўных сродкаў 18 асобамі, якія ідэнтыфікаваныя як адказныя за гэта дзеянне, паведаміла прэс-служба рады ў Брусэлі, піша «Інтэрфакс-Украіна».

«Прававыя акты, у тым ліку спісы асоб, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі, будуць апублікаваныя заўтра ў «Афіцыйным часопісе» ЕЗ», - гаворыцца ў камюніке.

Меры першапачаткова будуць прымяняцца на працягу дванаццаці месяцаў, пачынаючы з 6 сакавіка.

Апошнія навіны