BE RU EN

Барозу: Кіеў можа разлічваць на пастаўкі газу з ЕЗ

  • 5.03.2014, 15:31

Украіна можа разлічваць на Брусэль у пытанні паставак газу.

Гэта даў зразумець прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу, піша "Інтэрфакс-Украіна".

"Ёсць шэраг мер, з дапамогай якіх ЕК будзе падтрымліваць Украіну. Так, у сферы энергетыкі мы разглядаем, што ў кароткатэрміновай перспектыве рэверсныя пастаўкі газу будуць працаваць праз транспартную сетку ў поўным аб'ёме, - сказаў ён на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння ЕК, якое прайшло ў Брусэлі ў сераду, 5 сакавіка.

Раней паведамлялася, што нямецкая кампанія RWE будзе пастаўляць газ ва Украіну ў рамках падпісанай дамовы з НАК Нафтагаз Украіны ў выпадку скарачэння аб'ёму паставак у краіну з Расеі, паведаміў галоўны фінансавы дырэктар RWE Бернхард Гюнтэр.

Апошнія навіны