BE RU EN

ЗША, ФРГ і Швейцарыя адпраўляюць ваенных назіральнікаў ва Украіну

  • 5.03.2014, 15:30

Назіральнікаў накіроўваюць па запыце Кіева.

Адпаведнае рашэнне Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) быліо прынята пасля таго, як дэлегацыя Украіны накіравала запрашэнні краінам-удзельніцам арганізацыі, перадае "Корреспондент".

"На гэтую прапанову адгукнуліся пакуль Германія, ЗША і Швейцарыя", - праінфармавалі ў АБСЕ.

Інструмент прадугледжаны Венскім дакументам аб мерах умацавання даверу і бяспекі. Аднак гаворка ідзе не аб накіраванні місіі пад "сцягам" АБСЕ, а аб адпраўцы няўзброеных ваенных назіральнікаў самімі краінамі без мандата арганізацыі.

Згодна з дакументам, кожная краіна можа накіраваць па запрашэнні іншай не больш двух ваенных экспертаў.

Германія 5 сакавіка накіравала дваіх ваенных назіральнікаў, якія ўвойдуць у склад групы экспертаў АБСЕ. Прадстаўнік мінабароны ФРГ сказаў, што назіральнікі першапачаткова прыбудуць у Адэсу.

Апошнія навіны