BE RU EN

Андрэй Парубій: Перамоваў паміж Кіевам і Масквой няма

  • 5.03.2014, 15:14

Сёння фармальна перамовы паміж кіраўніцтвам Расеі і Украіны не праводзяцца.

Пра гэта заявіў сакратар СНБА Украіны Андрэй Парубій на брыфінгу, перадае "Украинская правда".

"Паміж украінскім кіраўніцтвам і РФ перамовы былі. Але гэта былі не перамовы, а хутчэй пагрозы з боку Расейскай Федэрацыі - у першыя дні. Зараз, магчыма, будуць адбывацца актыўныя дыскусіі з гэтай нагоды, але на сёння фармальных перамоваў няма", - заявіў ён .

Нагадаем, у аўторак прэм'ер Арсеній Яцанюк заявіў аб пачатку кансультацый паміж міністрамі Украіны і Расеі.

"Вядуцца кансультацыі на ўзроўні міністраў, членаў Кабміна Украіны і Расеі. Трэба сказаць, што пакуль яны адбываюцца млява, але першыя крокі ўжо зробленыя", - дадаў ён.

Апошнія навіны