BE RU EN

Украінскія памежнікі не паддаюцца на подкупы ФСБ

  • 5.03.2014, 13:58

Дзяржпамежслужба Украіны абвінавачвае ФСБ у спробах подкупу ўкраінскіх памежнікаў.

Дзяржаўная памежная служба Украіны абвінавачвае Федэральную службу бяспекі Расеі ў спробах подкупу ўкраінскіх памежнікаў. Пра гэта на брыфінгу ў Кабінеце міністраў заявіў першы намеснік старшыні Дзяржпамежслужбы Павел Шышолін, перадае карэспандэнт РБК-Украіна.

«На іх (памежнікаў) здзяйсняецца шалёны ціск работнікамі Федэральнай службы бяспекі Расейскай Федэрацыі, прадстаўнікамі іншых спецслужбаў. Подкуп, шантаж, вярбоўка і іншыя формы ціску на сем'і, якія здзяйсняюцца штодня», - заявіў Шышолін.

Пры гэтым, паводле яго слоў, асабісты склад не паддаецца на такі ціск і застаецца верным украінскаму народу.

Апошнія навіны