BE RU EN

Два беларускіх спартсмена трапіліся на допінгу

  • 5.03.2014, 13:29

Прадстаўнікі зборнай Беларусі па цяжкай атлетыцы Аляксандр Макаранка і Кацярына Шкуратава трапілі пад санкцыі антыдопінгавых службаў.

Іх пробы на леташнім кастрычніцкім чэмпіянаце свету ва Уроцлаве далі станоўчы вынік. У абодвух знойдзены анабалічны стэроід станазалол, паведамляе «Прессбол».

Абодва беларускіх паўпрада ўжо занесеныя ў спіс дыскваліфікаваных на сайце Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва, а іх вынікі на чэмпіянаце свету ануляваныя. Такім чынам, Кацярына Шкуратава пазбаўленая бронзавага медаля па суме дваябор'я ў катэгорыі звыш 75 кг, а Аляксандр Макаранка - золата ў рыўку ў катэгорыі да 94 кг.

Макаранка дыскваліфікаваны на два гады, Шкуратава атрымала пажыццёвае адлучэнне ад спорту, паколькі гэта другі допінгавы пракол у кар'еры Кацярыны.

Апошнія навіны