BE RU EN

Кэтрын Эштан перанесла візіт у Кіеў

  • 5.03.2014, 13:13

Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па замежных справах Кэтрын Эштан перанесла свой візіт у Кіеў.

Пра гэта паведаміла яе прэс-сакратар Мая Качыянчыч, перадае «Радыё Свабода».

Паводле яе слоў, візіт перанесены «на потым».

Зараз Кэтрын Эштан бярэ ўдзел у пасяджэнні калегіі Еўракамісіі, дзе вырашаецца пытанне фінансавага пакета для Украіны. «Сам візіт у Кіеў адбудзецца на больш позняй стадыі, але не сёння», - кажа яе прэс-сакратар.

Вярхоўны прадстаўнік таксама мае намер адправіцца ў Парыж, каб сустрэцца з дзяржаўным сакратаром Джонам Кэры.

Раней Эштан планавала сёння прыехаць у Кіеў.

Апошнія навіны