BE RU EN

Гомельскіх журналістаў-фрылансераў выклікаюць у пракуратуру

  • 5.03.2014, 11:42

Юлію Сівец і Мікалая Бянько выклікаюць «на размову» ў пракуратуру.

Старэйшы памочнік Гомельскага абласнога пракурора Зміцер Дзябой позвай выклікаў 5 сакавіка «на размову пра выкананне заканадаўства» гомельскіх сябраў ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Юлію Сівец і Мікалая Бянько.

«Спачатку памочнік пракурора запрашаў нас на размову па тэлефоне, але мы папрасілі даслаць позву. Выкананне якога заканадаўства ён мае на ўвазе, нам невядома», - паведаміў службе маніторынгу ГА «БАЖ» Мікалай Бянько.

Муж і жонка Мікалай Бянько і Юлія Сівец - журналісты-фрылансеры, яны пішуць для розных незалежных выданняў, у тым ліку і для «Радыё Рацыя».

Беларускае заканадаўства не дае нават вызначэння такой катэгорыі людзей, як фрылансеры. Прапановы ГА «БАЖ» на гэты конт не знаходзяць водгуку ў беларускіх заканадаўцаў з «палаты прадстаўнікоў». У заканадаўстве аб СМІ сёння адсутнічае само паняцце «журналіст» - ёсць толькі «журналіст СМІ».

Інтарэсы журналістаў-фрылансераў Бянько і Сівец у пракуратуры будзе прадстаўляць па даверанасці сябра ГА «БАЖ» юрыст Леанід Судаленка.

Апошнія навіны