BE RU EN

Фрэгат «Гетман Сагайдачны» прыбыў у адэскі порт

  • 5.03.2014, 10:43

Флагман прыбыў пад дзяржаўным сцягам Украіны.

Флагман Ваенна-марскіх сіл Украіны Гетман Сагайдачны прыбыў у адэскі порт пад Дзяржаўным сцягам Украіны, паведамілі korrespondent.net у прэс-службе Міністэрства абароны.

«Сёння ён стаў на якар у порце Адэсы, карабель прыбыў пад вялікім украінскім сцягам, экіпаж застаецца верным украінскаму народу», - падкрэслілі ў прэс-службе ў сераду, 5 сакавіка.

Як паведамлялася, экіпаж «Гетмана Сагайдачнага» браў удзел у антыпірацкіх аперацыях Акіянскі шчыт і АТАЛАНТА ў Адэнскім заліве і Індыйскім акіяне.

Фота: mil.gov.ua

Апошнія навіны