BE RU EN

Генштаб Украіны: У Крыме - войскі з Чачні і Краснадарскага краю

  • 5.03.2014, 9:46

У Крыме знаходзяцца вайскоўцы з частак, якія не адносяцца да складу Чарнаморскага флоту Расеі.

Такое паведамленне апублікавалі ў Генеральным штабе Узброеных сіл Украіны, піша gazeta.ua.

Паводле інфармацыі, у прыватнасці ў горадзе Джанкой знаходзіцца 1-ы механізаваны батальён «Усход» 18-й асобнай механізаванай брыгады, якая дыслакуецца ў Калінаўску Чачэнскай Рэспублікі.

Таксама ў Крыме знаходзяцца вайскоўцы 31-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ПДВ, якая дыслакуецца ў расейскім Ульянаўску, і 22-й брыгады спецпрызначэння з Краснадарскага краю.

«Названыя дзеянні кіраўніцтва РФ з'яўляюцца прамым парушэннем як міжнародных, так і двухбаковых пагадненняў паміж Украінай і РФ», - падкрэслілі ў Генштабе ВСУ.

Нагадаем, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі ў аўторак паведаміў, што пакуль не бачыць неабходнасці накіроўваць расейскія войскі ва Украіну. Таксама ён пераконваў журналістаў, што расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Крыма няма.

Апошнія навіны