BE RU EN

Расейскі акцёр: Быў на Майдане, бачыў нараджэнне свабодных людзей

  • 5.03.2014, 9:32

Пасля таго, як пабываў на Майдане, расейскі акцёр Анатоль Пашынін запісаў зварот да расейцаў.

Ён апублікаваў яго на відэахостынгу YouTube.

«Быў на Майдане. Крычаў «Слава Украіне - Героям Слава!». І бачыў нараджэнне свабодных людзей... За сем дзён новай улады Майдана пераканаўся, што яна адстойвае нацыянальныя інтарэсы ўкраінскага народа, не падзяляючы яго пры гэтым , і не аддзяляючы рускіх ад украінцаў... За сем дзён вось гэтай майданаўскай улады, якую вам падаюць як фашысцкую і бандэраўскую, не разрабавана ніводнай крамы, не абражана ніводнага прадстаўніка нацыянальных меншасцяў...», - сказаў ён.

Апошнія навіны