BE RU EN

Тысячы жыхароў Венесуэлы пратэстуюць напярэдадні гадавіны смерці Чавеса

  • 5.03.2014, 9:17

Тысячы пратэстоўцаў прайшлі па вуліцах Каракаса, выкрыкваючы лозунгі супраць сацыялістычнага ўрада Нікаласа Мадура.

Дэманстранты таксама запатрабавалі вызвалення дзесяткаў актывістаў, затрыманых за апошні месяц, з моманту пачатку акцый. Напружанасць паміж урадам і апазіцыяй у Венесуэле ўзрасла напярэдадні першай гадавіны з дня смерці прэзідэнта Уга Чавеса, перадае BBC.

Урад запланаваў на сераду шэраг урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных даце, аднак апазіцыянеры паабяцалі зноў выйсці на вуліцы.

У выніку сутыкненняў у Каракасе ўжо загінулі 18 чалавек.

Уга Чавес, які ўзначальваў Венесуэлу 14 гадоў, памёр ад раку 5 сакавіка 2013 года. На пасадзе прэзідэнта яго змяніў Нікалас Мадура.

Апошнія навіны