BE RU EN

Кучма просіць беларускага дыктатара дапамагчы Украіне

  • 4.03.2014, 21:59

Пра гэта паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

Беларускі дыктатар у аўторак пагутарыў праз тэлефон з экс-прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

«Кучма выклаў сваю пазіцыю аб сітуацыі ва Украіне, найпадрабязным чынам праінфармаваў прэзідэнта Беларусі аб рэальным становішчы спраў у Крыме», - адзначылі там.

Паводле інфармацыі прэс-службы, «Кучма звярнуўся да кіраўніка беларускай дзяржавы з просьбай аб падтрымцы ў захаванні цэласнасці Украіны і недапушчэнні кровапраліцця».

У прэс-службе звярнулі ўвагу, што ініцыятарам тэлефоннай размовы стаў экс-прэзідэнт Украіны.

Апошнія навіны