BE RU EN

Экіпаж карабля «Славуціч» адбіў атаку ўзброеных людзей

  • 4.03.2014, 21:52

Паводле звестак Мінабароны, невядомыя на буксіры падышлі да борта карабля, але ўкраінскі экіпаж даў гвалтоўны адпор.

Экіпаж карабля Вайскова-марскіх сіл УС Украіны «Славуціч» адбіў напад ад узброеных нападнікаў на буксіры. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінабароны Украіны.

«Узброеныя людзі на буксіры падышлі да борта карабля, але экіпаж даў гвалтоўны адпор. Была спроба высадзіць абардажную каманду, захапіць карабель, зброю і матроса», - паведаміў камандзір брыгады надводных караблёў ВМС УСУ капітан 2-га рангу Віталь Звягінцаў.

Паводле звестак Мінабароны, у гэты момант караблі Чарнаморскага флоту Расейскай Федэрацыі працягваюць блакаванне караблёў Вайскова-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны ў Крыме.

Усе вайсковыя часціны і караблі Узброеных сіл Украіны, дыслакаваныя на тэрыторыі АР Крым, выконваюць загады Міністэрства абароны і Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны.

Фота: VMSU.info

Апошнія навіны