BE RU EN

RWE гатовая пастаўляць газ ва Украіну замест «Газпрама»

  • 4.03.2014, 18:39

Нямецкая RWE ў рамках падпісанай дамовы з НАК «Нафтагаз Украіны» можа пастаўляць газ Украіне.

Гэта магчыма ў выпадку скарачэння аб'ёму паставак у краіну з Расеі, паведаміў галоўны фінансавы дырэктар RWE Бернхард Гюнтэр.

Як адзначаецца, Украіна ў 2012 годзе пачала закупляць газ у Еўропе. З лістападзе 2012 года пачаліся пастаўкі газу праз Польшчу паводле дамовы з RWE, з канца сакавіка 2013 года - праз Вугоршчыну. Аднак на пачатку гэтага года «Нафтагаз» паведаміў пра намер захаваць пастаўкі толькі расейскага газу ў сувязі з яго таннасцю, піша Bloomberg.

Нагадаем, кіраўнік расейскага газавага холдынгу Аляксей Мілер на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым паведаміў, што «Газпрам» з красавіка 2014 года адмяняе льготы на пастаўку газу Украіне.

Апошнія навіны