BE RU EN

ВПС Расеі парушылі паветраную прастору Турцыі

  • 4.03.2014, 18:20

Самалёты ВПС Турцыі F-16 пераследавалі расейскі вайскова-патрульны самалёт Іл-20.

ВПС Расеі парушылі паветраную прастору Турцыі над Чорным морам, інфармуе турэцкі тэлеканал TRT Haber на сваім сайце, спасылаючыся на паведамленне генштаба Турцыі.

Генштаб заявіў, што самалёты ВПС Турцыі F-16 пераследавалі расейскі вайскова-патрульны самалёт Іл-20, вымусіўшы яго вярнуцца ў мiжнародную паветраную прастору, піша «Корреспондент».

Больш падрабязнай інфармацыі тэлеканал не прыводзіць.

Фота: wikipedia

Апошнія навіны