BE RU EN

У Менску развіталіся з архітэктарам Леанідам Левіным

  • 4.03.2014, 16:50

У канцэртнай зале «Менск» прайшло развітанне з архітэктарам і старшынёй Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын.

Развітацца з выдатным архітэктарам прыйшлі прадстаўнікі Расейскага яўрэйскага кангрэса, Еўрапейскага яўрэйскага кангрэса, Еўраазіяцкага яўрэйскага кангрэса, Менскага гарвыканкама, апарату ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, прадстаўнікі дыпламатычных колаў, піша «Інтэрфакс».

Спачуванні родным і калегам Леаніда Левіна выказалі амбасадар Германіі ў Беларусі Вольфрам Маас, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч, генеральны сакратар Еўрапейскага яўрэйскага кангрэса Серж Цвайгенбаўм.

Леанід Левін пахаваны на цэнтральнай алеі Усходніх (Маскоўскіх) могілак у Менску.

Левін памёр 1 сакавіка ў Менску на 78-м годзе жыцця. Ён - адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу «Хатынь», за які ў складзе аўтарскага калектыву быў ганараваны Ленінскай прэміі.

Левін з'яўляецца аўтарам многіх мемарыяльных комплексаў і помнікаў, усталяваных на месцы гібелі яўрэяў у гады Другой сусветнай вайны. Адна з апошніх работ вядомага архітэктара - квартал яўрэйскага мастака Марка Шагала ў Віцебску.

Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын Левін узначальваў з 1991 года.

Апошнія навіны