BE RU EN

Навукоўцы вынайшлі лекі ад старасці

  • 4.03.2014, 16:38

Амерыканскія навукоўцы ў ходзе эксперыментаў над пацукамі адкрылі пратэін SIRT1.

Яго можна сінтэзаваць у лабараторных умовах і выкарыстоўваць для стварэння лекаў, якія замарудзяць працэсы старэння ў арганізме чалавека.

Даследчыкам удалося падоўжыць жыццё лабараторных грызуноў амаль на 10 адсоткаў. Акрамя таго, навукоўцы ўпэўненыя, што пратэін SIRT1 дапаможа знізіць халестэрын, вылечыць дыябет, павялічыць тонус цягліц і палепшыць каардынацыю рухаў. Пабочных эфектаў ад яго выкарыстання не назіралася, піша БелТА.

Выпрабаванні на людзях пакуль не праводзіліся, але аўтары даследавання перакананыя, што змогуць перамагчы старасць.

Апошнія навіны