BE RU EN

Лукашэнка прызначыў Ліса намеснікам кіраўніка сваёй адміністрацыі

  • 4.03.2014, 16:00

Адначасова беларускі кіраўнік вызваліў Анатоля Ліса ад пасады свайго памочніка.

Лукашэнка сваім указам прызначыў Анатоля Ліса намеснікам кіраўніка сваёй адміністрацыі, вызваліўшы яго ад пасады свайго памочніка - галоўнага інспектара па Гомельскай вобласці.

Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка.

Анатоль Ліс нарадзіўся 1 сакавіка 1958 года ў вёсцы Рэўкі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, інжынер-механік; Менскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага ўпраўлення.

Працаваў галоўным інжынерам калгаса «Кастрычнік» Слонімскага раёна, выкладчыкам, старшым майстрам СПТВ-199 горада Скідзель, інструктарам Гродзенскага райкама КПБ, намеснікам старшыні сельскагаспадарчага калектыўнага прадпрыемства «Кастрычнік» Гродзенскага раёна, старшынёй Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта.

Быў «дэпутатам» «палаты прадстаўнікоў» трэцяга склікання.

Апошнія навіны