BE RU EN

Яцанюк сустрэўся з дэлегацыяй місіі АБСЕ

  • 4.03.2014, 15:55

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк сустрэўся са спецыяльным прадстаўніком старшыні ў АБСЕ Цімам Гульдзіманам.

Бакі абмеркавалі сітуацыю ў Крыме, паведамілі Цензор.НЕТ у прэс-службе "Батькивщины".

Цім Гульдзіман праінфармаваў пра ўчорашнія кансультацыі АБСЕ ў Вене і адзначыў, што АБСЕ мае намер быць больш уцягнутай ва ўрэгуляванне сітуацыі ў Крыме. Арсеній Яцанюк падтрымаў намеры АБСЕ адносна іх намаганняў для вырашэння сітуацыі ў АР Крым.

Прадстаўнікі АБСЕ адзначылі, што любыя крокі па ўрэгуляванні сітуацыі павінны быць ажыццёўленыя з улікам міжнароднага заканадаўства.

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася моўнае пытанне ва Украіне. Прадстаўнікі дэлегацыі АБСЭ адзначылі падтрымку ў распрацоўцы ўкраінскай уладай новага моўнага заканадаўства.

Апошнія навіны