BE RU EN

Пуцін: Ва Украіне - новая дзяржава, з ёй у нас няма ніякіх дамоваў

  • 4.03.2014, 14:54

Уладзімір Пуцін распавёў, чаму Расея не будзе выконваць Будапешцкі мемарандум.

Прэзідэнт Расеі лічыць, што пасля звяржэння Януковіча на тэрыторыі Украіны ўзнікла новая дзяржава. Пра гэта ён заявіў у адказ на пытанне карэспандэнта агенцтва Reuters аб захаванні Будапешцкага мемарандума, якое прагучала падчас прэс-канферэнцыі ў Нова- Агарове сёння.

"Мы, перш чым сказаць публічна, мы думаем. І стараемся прагназаваць наступствы і рэакцыю ўсіх. Што тычыцца Будапешцкіх пагадненняў, калі мы паказваем на тое, што гэта антыканстытуцыйны пераварот. Кажуць, што гэта рэвалюцыя. Мне цяжка не пагадзіцца з экспертамі, якія лічаць, што на гэтай тэрыторыі ўзнікае новая дзяржава. А з гэтай дзяржавай мы не падпісвалі ніякіх дакументаў", - заявіў прэзідэнт Расеі.

Таксама Уладзімір Пуцін паведаміў аб стане здароўя зрынутага прэзідэнта Украіны, які цяпер знаходзіцца ў Расеі.

"Ён жывы, здаровы. Я з ім бачыўся два дні таму, і ён яшчэ прастудзіцца на пахаванні тых, хто з ім змагаўся", - заявіў Пуцін.

Адзначым, тэма расейскага ўварвання ва Украіну стала галоўнай падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі.

Будапешцкі мемарандум - дакумент аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Беларусі, Украіны і Казахстана да Дамовы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі - міжнародная дамова, заключаная 5 снежня 1994 года паміж Беларуссю, Украінай, Казахстанам, ЗША, Расеяй і Велікабрытаніяй аб бяз'ядзерным статусе Украіны. Пагадненне змяшчае пункты, якія прадстаўляюць Украіне гарантыі яе суверэнітэту і бяспекі.

Апошнія навіны