ЗША накіравалі ў Чорнае мора авіяносец «Джордж Буш»
- 4.03.2014, 13:15
ЗША адправілі ў кірунку да Чорнага мора авіяносец USS George HW Bush з-за ўварвання расейскай арміі ў Крым.
"У адказ на расейскае ўварванне ЗША адправілі ўдарную групу на авіяносцы ў кірунку Чорнага мора, каб мець магчымасць рэагаваць на развіццё падзей на Крымскім паўвостраве ва Украіне", - гаворыцца ў паведамленні сайце Turner Radio Network RSS Feed.
Авіяносец суправаджаюць семнаццаць іншых караблёў і тры субмарыны, якія 3 сакавіка прайшлі праз Эгейскае мора, піша ukranews.com.
Таксама сцвярджаецца, што дадзены авіяносец на сваім борце перавозіць 90 самалётаў, уключаючы верталёты розных тыпаў, і некалькі знішчальнікаў F-22 Raptors.
Кожная субмарына мае дваццаць чатыры ракетныя шахты для запуску ядзерных боегаловак.
Нагадаем, расейскія вайскоўцы з канца лютага штодня здзяйсняюць спробы захапіць воінскія часткі Узброеных сіл Украіны ў Крыме.
3 сакавіка Расея патлумачыла сваю прысутнасць у Крыме тым, што адхілены Вярхоўнай Радай ад выканання функцый прэзідэнта Віктар Януковіч заклікаў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна выкарыстоўваць расейскія войскі на тэрыторыі Украіны для стабілізацыі сітуацыі ў краіне.
Фота: wikipedia