BE RU EN

Расейскі БТР заглух на пад'ездзе да Крыма

  • 4.03.2014, 12:53

Вайскоўцам давялося цягнуць яго тросам.

Перамяшчэнні расейскай тэхнікі і вайскоўцаў былі заўважаныя ў Херсонскай вобласці, каля мяжы з Крымам. Пра гэта «Событиям Крыма» паведамілі мясцовыя жыхары ў аўторак, 4 сакавіка.

«У нас за Чангарам з Крыма праз дамбу праехала пяць БТР з расейскімі сцягамі і тры машыны з вайскоўцамі», - паведаміла жыхарка Генічэска.

Таксама, па яе дадзеных, каля дамбы ў Чангары ўсталяваная прылада і стаіць адзін БТР, піша korrespondent.net.

Іншы сведка зняў на відэа тры расейскіх БТРа, якія праехалі праз сяло Чангар (у трох кіламетрах ад Крыма).

«Адзін з іх заглух, яго цягнулі тросам. З'ехалі на захоплены крымскі пост ДАІ», - паведаміў ён.

Раней паведамлялася, што некалькі расейскіх бронетранспарцёраў перасоўваліся па тэрыторыі Крыма, у прыватнасці каля прыгарада Сімферопаля. Пры гэтым МЗС Расеі перадаў Украіне ў адказ ноту адносна рухаў бронетэхнікі Чарнаморскага флоту Расейскай Федэрацыі ў Крыме.

Апошнія навіны