BE RU EN

Растоўскія медыкі абвяргаюць паведамленні аб смерці Януковіча

  • 4.03.2014, 12:37

У Растове медыкі заяўляюць, што ў іх не было пацыента Віктара Януковіча.

Галоўны лекар кардыяхірургічнага цэнтра Растоўскай вобласці Аляксандр Дзюжыкаў абверг інфармацыю пра тое, што ў іх клініцы памёр былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, таксама ён не пацвердзіў факту яго паступлення на лячэнне. Пра гэта ён паведаміў растоўскаму выданню «Блокнот», піша obozrevatel.com.

«Пацыента Віктара Януковіча ў нас няма. Больш за тое, ён да нас нават не паступаў», - заявіў Дзюжыкаў.

Нагадаем, інфармацыя пра смерць палітыка з'явілася ў сацсетках. Распаўсюдзіў яе актывіст Майдана Міхаіл Лебедзь. Ён таксама пацвердзіў гэтую інфармацыю «Левому берегу» па тэлефоне.

Апошнія навіны