BE RU EN

«Беларусбанк» папярэджвае пра перапынкі ў абслугоўванні картак

  • 4.03.2014, 12:25

Шэраг аперацый з карткамі «Беларусбанка» будзе недаступны ў ноч на 5 сакавіка.

«5 сакавіка ў перыяд часу з 02:00 да 06:00 будуць праводзіцца працы па наладжванні сістэмы захоўвання дадзеных.

У названы прамежак часу будзе адсутнічаць магчымасць ажыццяўлення аперацый у інфакіёсках, інтэрнэт-банкінгу, смс-банкінгу, м-банкінгу.

Прыносім прабачэнні за нязручнасці ў працы», - гаворыцца ў паведамленні банка.

Апошнія навіны