BE RU EN

Турчынаў: Толькі Рада можа прасіць аб уводзе замежных войскаў

  • 4.03.2014, 12:24

Прымаць рашэнне аб прыцягненні ў краіну замежных войскаў можа толькі ўкраінскі парламент.

Пра гэта заявіў спікер Аляксандр Турчынаў сёння на пленарным пасяджэнні, піша lb.ua.

Каментуючы інфармацыю прадстаўніка РФ у ААН пра тое, што з просьбай аб уводзе расейскіх войскаў да іх звярнуўся Януковіч, Турчынаў заявіў, што ў адпаведнасці з украінскім заканадаўствам і Канстытуцыяй рашэнне аб прысутнасці замежных ваенных кантынгентаў прымае Вярхоўная Рада.

«Гэта выключная кампетэнцыя парламента. І ніякая правакацыя не можа прымяняцца па заяве ніякага грамадзяніна, нават экс-прэзідэнта», - дадаў ён.

Нагадаем, раней Турчынаў паведаміў, што ГПУ ужо праводзіць следства ў дачыненні да масавых забойстваў ва Украіне, адным з асноўных фігурантаў якіх з'яўляецца экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч.

Апошнія навіны