BE RU EN

Расейская амбасада адмовілася прымаць зварот Сурыкаву

  • 4.03.2014, 12:16

У амбасадзе не прынялі зварот ад беларускіх праваабаронцаў.

4 сакавіка сябры праваабарончага цэнтра «Вясна» мелі намер перадаць амбасадару Расейскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандру Сурыкаву зварот з патрабаваннем да расейскіх уладаў не дапускаць далейшай эскалацыі канфлікту ва Украіне і неадкладна пачаць перамовы па пытаннях, якія закранаюць інтарэсы абедзвюх краін.

Але ў амбасадзе Расейскай Федэрацыі ў Менску не прынялі зварот праваабаронцаў, піша ПЦ «Вясна».

Як паведаміла сябра Рады «Вясны» Таццяна Рэвяка, супрацоўнік амбасады, які меў зносіны з праваабаронцамі праз перагаворную прыладу, параіўшыся, сказаў, што не можа прыняць паведамленне.

- У нас ён спытаў, хто мы, удакладніў сутнасць звароту і сказаў, што яны павінны вызначыцца. Вярнуўшыся, ён сказаў: мы не возьмем зварот, паколькі няма працэдуры прыняцця пошты асабіста, - распавяла Рэвяка.

Пасля гэтага праваабаронцы накіравалі свой зварот па пошце.

Апошнія навіны