BE RU EN

Паўночная Карэя запусціла ракету малой далёкасці

  • 4.03.2014, 12:09

КНДР у аўторак ажыццявіла запуск ракеты малой далёкасці, паведамілі ў міністэрстве абароны Паўднёвай Карэі.

Ракета была запушчаная з паўночна-усходняга ўзбярэжжа Карэйскага паўвострава і, праляцеўшы 155 кіламетраў, звалілася ў мора, піша «Інтэрфакс».

Напярэдадні КНДР таксама запусціла дзве ракеты малой далёкасці.

На мінулым тыдні паўночнакарэйскія вайскоўцы правялі пускі чатырох балістычных ракет малой далёкасці тыпу «Скад». Ракеты не былі накіраваныя супраць якой-небудзь пэўнай мэты і былі пушчаныя ў бок мора.

Апошнія навіны