BE RU EN

Лукашэнка праз два дні выказаў спачуванні сям'і Барадуліна

  • 4.03.2014, 11:55

Беларускі кіраўнік выказаў спачуванні родным народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў сувязі з яго смерцю.

Пра гэта паведамляе яго прэс-служба.

«Творчасць Рыгора Барадуліна займае асаблівае месца ў айчыннай культуры. У яго вершах і паэмах знайшлі сваё адлюстраванне багаты духоўны свет народа і агульначалавечыя філасофскія і маральныя пытанні. Нездарма яны прыцягваюць увагу чытачоў розных пакаленняў», - гаворыцца ў паведамленні.

«Упэўнены, што памяць пра Рыгора Барадуліна як пра аднаго з вядомых майстроў слова захаваецца ў сэрцах аматараў беларускай літаратуры», - адзначыў Лукашэнка.

Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка. Два дні на сайце Лукашэнкі не было спачуванняў родным і блізкім народнага паэта ў сувязі з яго смерцю. Пры гэтым Лукашэнка ўчора накіраваў ад імя беларускага народа і сябе асабіста спачуванні старшыні КНР Сі Цзіньпіну, родным і блізкім загінулых у сувязі з тэрактам у горадзе Куньмін, а таксама павіншаваў Барыса Маісеева з юбілеем.

Зараз у Чырвоным касцёле праходзіць развітанне з народным паэтам Беларусі.

Апошнія навіны