BE RU EN

Расея пагражае адмовіцца ад даляра

  • 4.03.2014, 11:48

Дарадца Пуціна сцвярджае, што Расея ў выпадку ўвядзення санкцый з боку ЗША адмовіцца ад даляра, стварыўшы сваю разлікова-аплатную сістэму.

Пра гэта, як перадае РІА Новости, заявіў 4 сакавіка дарадца прэзідэнта РФ Сяргей Глазьеў.

«У нас выдатныя гандлёва-эканамічныя адносіны з нашымі партнёрамі на ўсходзе і на поўдні, і мы знойдзем спосаб не толькі абнуліць нашу фінансавую залежнасць ад ЗША, але і выйдзем з гэтых санкцый з вялікай выгадай для сябе», - сказаў ён.

Акрамя таго, як заявіў Глазьеў, у адказ на санкцыі Вашынгтона ў Маскве «прызнаюць немагчымасць» вяртання крэдытаў амерыканскім банкам. Калі амерыканскія ўлады замарозяць рахункі расейскіх прадпрыемстваў і грамадзян, расейскі ўрад будзе рэкамендаваць усім прадаваць казначэйскія абавязацельствы ЗША.

Напярэдадні стала вядома, што сенат ЗША разглядае санкцыі супраць Расеі ў сувязі з яе дзеяннямі ва Украіне. Кіраўнік падкамітэту па еўрапейскіх справах у сенаце Крыс Мэрфі заявіў, што сенат можа ўвесці санкцыі супраць расейскіх банкаў, заклікаць адміністрацыю да замарозкі актываў расейскіх дзяржаўных устаноў і прыватных інвестараў, а таксама ўвесці візавыя абмежаванні для расейцаў.

Апошнія навіны