BE RU EN

Руслану могуць узнагародзіць тытулам «Самая смелая жанчына планеты»

  • 4.03.2014, 10:48

Валанцёр Еўрамайдана Руслана Лыжычка - у спісе самых смелых жанчын года.

Украінская спявачка і актыўны грамадскі дзеяч Руслана, якая з першага да апошняга дня знаходзілася побач з украінскім народам на Майдане і ўсяляк яго падтрымлівала, можа стаць адной з самых смелых жанчын планеты, піша korrespondent.net.

«Украінская амазонка» апынулася ў ліку намінантаў штогадовай прэміі да Міжнароднага дня адвагі жанчын у ЗША, які адзначаецца 4 сакавіка. Зусім хутка ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША абнародуюць імёны дзесяці самых смелых жанчын планеты.

Адзначым, штогод прэміі да Міжнароднага дня адвагі жанчын у ЗША ўручаюць жанчынам з розных краін, якія прадэманстравалі выключную мужнасць і лідарства ў забеспячэнні міру, справядлівасці, правоў чалавека і пашырэння магчымасцяў жанчын, часта рызыкуючы ўласным жыццём.

Апошнія навіны