BE RU EN

Праваабаронца Майдана: Януковіч памёр ад сардэчнага прыступу

  • 4.03.2014, 10:44

Афіцыйных пацверджанняў гэтай інфармацыі пакуль няма.

Актывіст Еўрамайдана, праваабаронца Міхаіл Лебедзь паведамляе пра смерць былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ад сардэчнага прыступу. Лебедзь спасылаецца на сябра з Растоўскага кардыяцэнтра.

«Толькі што пра гэта па тэлефоне мне сказаў сябра з Растоўскага кардыяцэнтра. Яныка прывезлі туды каля 11 ночы 3 сакавіка з сардэчным прыступам, а праз гадзіну ён памёр», - напісаў Лебедзь у «Фэйсбуку».

Рэдакцыя LB.ua звязалася з актывістам, каб пераканацца, што яго акаўнт на сацыяльнай сетцы не быў узламаны. На пытанне нашага журналіста, ці праўдзівая інфармацыя аб Януковічы, Лебедзь адказаў: «Не паверыш. Так».

Апошнія навіны