BE RU EN

Карл Більт: Украіна атрымала свайго Квіслінга

  • 4.03.2014, 10:28

Міністр замежных спраў Швецыі назваў адхіленага Вярхоўнай Радай з пасады прэзідэнта Віктара Януковіча калабарацыяністам.

Пра гэта Карл Більт напісаў у сваім акаўнце ў «Твітэры».

«Украіна цяпер мае свайго ўласнага Квіслінга. Седзячы на чужой зямлі, ён просіць у замежнай арміі вярнуць сваю краіну яму», - напісаў міністр.

3 сакавіка на Радзе Бяспекі ААН прадстаўніком Расеі Віталём Чуркіным быў зачытаны ліст Віктара Януковіча да Уладзіміра Пуціна з просьбай выкарыстоўваць расейскую армію ва Украіне.

Апошнія навіны