BE RU EN

Расея хоча, каб Нікалаеў, Адэса і Херсон увайшлі ў склад Крыма

  • 4.03.2014, 10:23

Прадстаўнікі самаабвешчанага ўрада Крыма заяўляюць аб тым, што ў гэтых рэгіёнах неабходнае правядзенне «рэферэндуму».

У прыватнасці пра гэта ў інтэрв'ю РІА «Новости» сказаў «віцэ-спікер Вярхоўнага савета» паўвострава Сяргей Цэкаў.

«…Звяртаюцца і прадстаўнікі органаў мясцовай улады. Яны лічаць, што трэба было б быць разам з Крымам Нікалаеву, Херсону, Адэсе», - сказаў ён.

Адзначым, што ўчора прарасейскія баевікі спрабавалі захапіць адміністрацыю ў Адэсе. Тры сотні чалавек з расейскімі сцягамі штурмавалі аблсавет: разбуралі вокны і распылялі слёзацечны газ. Унутры ў той час праходзіла пазачарговая сесія аблсавету. Дэпутаты заявілі пра тое, што вобласць - неад'емная частка Украіны, а спроба штурму пацярпела крах.

Апошнія навіны