BE RU EN

Пуцін «адкручвае назад»: МЗС Расеі гатовы да перамоваў

  • 4.03.2014, 10:00

Расея мае намер абмяркоўваць з заходнімі краінамі шляхі выхаду Украіны з крызісу пры ўмове, што будзе выконвацца пагадненне ад 21 лютага.

Масква пры гэтым настойвае на тым, каб у перамовах былі шырока прадстаўленыя палітычныя сілы Украіны. Пра гэта заявіла крыніца ў расейскім МЗС, паведамляе РІА «Новости».

«Расея ў бліжэйшыя дні будзе абмяркоўваць са сваімі міжнароднымі партнёрамі сітуацыю вакол Украіны і шляхі выхаду з крызісу. Прынцыповымі для расейскага боку з'яўляюцца дзве ўмовы: выкананне пагаднення ад 21 лютага, якое ўключае ў сябе правядзенне канстытуцыйнай рэформы, стварэнне кааліцыйнага ўрада. У гэтым перамоўным працэсе павінны быць прадстаўленыя ўсе палітычныя сілы Украіны», - заявіла крыніца ў знешнепалітычным ведамстве.

21 лютага прадстаўнікі ўкраінскіх уладаў і апазіцыі падпісалі пагадненне аб урэгуляванні крызісу, а на наступны дзень Віктар Януковіч уцёк з Кіева. Пазней ён пакінуў Украіну, а на прэс-канферэнцыі ў Растове-на-Доне заявіў, што лічыць сябе легітымным прэзідэнтам краіны.

Апошнія навіны