BE RU EN

Пуцін загадаў войскам вярнуцца з вучэнняў

  • 4.03.2014, 9:29

Улады Расеі сцвярджаюць, што расейскія войскі, якія бралі ўдзел у вучэннях каля межаў Украіны і Беларусі, вярнуцца ў казармы.

«Вярхоўны галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Расеі, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін аддаў загад войскам і злучэнням, якія бралі ўдзел у ваенных вучэннях, вяртацца ў месцы пастаяннай дыслакацыі», - паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Гэтую інфармацыю распаўсюдзіла агенцтва «Інтэрфакс».

Загад аб правядзенні «раптоўнай праверкі» ў Заходняй і Цэнтральнай ваенных акругах быў аддадзены 26 лютага 2014 года.

Апошнія навіны