BE RU EN

Фотафакт: «Твітэр» падвёў Мядзведзева

  • 31.03.2014, 20:37

Прэм'ер-міністру Расеі нагадалі, дзе ён сёння напраўду быў.

Як вядома, Дзмітрый Мядзведзеў наведаў Крым, дзе шмат казаў пра тое, што паўвостраў назаўсёды стаў Расеяй. Пабываў ён і ў Севастопалі. Кіраўнік урада Расеі прагуляўся па Алеі гарадоў-герояў, пра што зрабіў адпаведны запіс на сваёй старонцы ў «Твітэры».

«Севастопаль - горад нашай вайсковай славы», - напісаў Мядзведзеў.

Аднак «Твітэр», у адрозненне ад Беларусі і Венесуэлы, не прызнаў акупацыю Крыма Расеяй і паказаў аўтаматычна месцазнаходжанне прэм'ера як «Украіна». Пазнака пад постам Мядзведзева ўжо выклікала шквал абурэння сярод тых, хто не згодны з ёй.

Нагадаем, Крым быў абвешчаны часткай Расеі пасля акупацыі і правядзення незаконнага «рэфэрэндуму» 16 сакавіка.

Апошнія навіны