BE RU EN

Украіна можа адмовіцца ад пазаблокавага статусу

  • 31.03.2014, 16:56

Кіеў разглядае пытанне аб змене пазаблокавага статусу.

Пра гэта заявіў в.а. прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў у панядзелак у вёсцы Новыя Пятроўцы (Кіеўская вобласць), піша gazeta.ua.

"Сёння гэтае пытанне вельмі востра стаіць, і Украіна вядзе перамовы для стварэння ўмоў для таго, каб не было ў любой краіны жадання праводзіць агрэсію супраць нашай дзяржавы", - сказаў Турчынаў.

Па словах в.а. прэзідэнта Украіны, "гэтая задача стаіць перад знешнепалітычным ведамствам, перад нашым парламентам і ўрадам".

"Я перакананы, што мы справімся з гэтымі задачамі, але, перш за ўсё, мы павінны разумець, што мы павінны мець Узброеныя сілы, мы павінны мець Нацыянальную гвардыю - магутныя, мабільныя і гатовыя бараніць Украіну ад агрэсіі", - адзначыў Турчынаў.

Нагадаем, 3 сакавіка НАТА пацвердзіла права Украіны на сяброўства ў арганізацыі, калі краіна будзе адпавядаць патрабаванням Альянсу і далучэння да арганізацыі захочуць самі ўкраінцы.

Фота: Reuters

Апошнія навіны