BE RU EN

Акупанты рассяляюць у Крыме вайскоўцаў з Чачні

  • 31.03.2014, 15:48

Расейская Федэрацыя рассяляе сваіх вайскоўцаў у прыватных дамах і кватэрах у Крыме.

Пра гэта на брыфінгу паведаміў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабійніс, перадае РБК-Украина.

"РФ працягвае павялічваць сваю прысутнасць у АРК. Актыўна перакідваюцца вайскоўцы РФ з іншых рэгіёнаў Расеі. Так, па нашай інфармацыі, у Армянску і Краснаперакопску пачалося рассяленне у прыватныя дамы і кватэры вайскоўцаў былога батальёна "Усход", - распавёў Перабійніс.

Ён адзначыў, што расейскія вайскоўцы маюць намер перавезці свае сем'і для пастаяннага пражывання ў Крыме.

Апошнія навіны