BE RU EN

Лукашэнка патрабуе ад навукоўцаў «прарыўных распрацовак»

  • 31.03.2014, 13:27

Прарыўных распрацовак сусветнага ўзроўню патрабуе ад беларускіх навукоўцаў дыктатар.

На гэтым Лукашэнка акцэнтаваў увагу на нарадзе з вядучымі навукоўцамі па пытанні перспектыў развіцця навукі, якая праходзіць 31 сакавіка ў будынку прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук у Менску, паведамляе БелТА.

«Мы не багатыя прыроднымі рэсурсамі, затое маем магутны інтэлектуальны патэнцыял, талковых спецыялістаў. Аднак пакуль у нашай краіне, як бы вас не пакрыўдзіць, няма прыкметных дасягненняў ні ў адным з высокатэхналагічных напрамкаў, - адзначыў Лукашэнка. - Тое, што вы паказалі сёння на выставе, - гэта важна і выдатна. У дадзеным выпадку я кажу пра прарыўныя напрамкі, маякі, на якія мы павінны арыентавацца, ідучы наперад».

Апошнія навіны