У Менску кіроўца Ford пратараніў пяць аўто і ўцёк
- 31.03.2014, 11:48
Учора ўвечары на вуліцы Шугаева ў Менску адбылася аварыя з удзелам шасці легкавых аўтамабіляў.
Меркаваны віноўнік ДТЗ выскачыў з акна зламанай машыны і ўцёк з адным пасажырам. Яшчэ адзін застаўся на месцы здарэння, ён і распавёў папярэднюю версію, паведамілі карэспандэнту onliner.by у ДАІ.
Паводле інфармацыі інспектараў, аварыя адбылася ўчора каля 18:30.
- Аўтамабіль Ford Scorpio рухаўся па вуліцы Шугаева з боку рэстарана McDonald's у напрамку музея камянёў, - распавяла спецыяліст па агітацыі і прапагандзе ДАІ Першамайскага раёна Кацярына Журымская. - Што адбылося далей - пакуль мы можам меркаваць па паказаннях сведак: па папярэдніх дадзеных, кіроўца не справіўся з кіраваннем, машыну занесла і яна ўрэзалася ў пяць прыпаркаваных аўтамабіляў.
Калі супрацоўнікі ДПС прыбылі на месца здарэння, высветлілася, што застаўся толькі адзін чалавек, які ехаў у Ford.
- Ён заявіў, што ехаў на пасажырскім сядзенні, - дапоўніла Кацярына Журымская. - Мужчына патлумачыў, што за рулём знаходзіўся іншы чалавек, ён назваў яго дадзеныя. Акрамя таго, па словах пасажыра, у машыне ехаў яшчэ адзін чалавек. Пасля ДТЗ яны ўцяклі. Іх пошук вядзецца.